Працягваючы вывучаць гісторыю Віцебска члены пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацii Вiцебскай абласной МРЭК наведалi касцёл Святой Барбары.

Касцёл святой Барбары ў Віцебску ўваходзіць у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і заслужана атрымлівае статус помніка архітэктуры ў стылі барока. Першыя звесткі пра касцёл паходзяць з XVIII стагоддзя, калі маршалак гарадзецкага павета Антоні Косаў фундаваў маленькую святыню каля каталіцкіх могілак.

У 1785 годзе касцёл быў асвячоны ў гонар святой барбары. У той час памеры храма не адпавядалі колькасці вернікаў, таму дзякуючы намаганням ксендза Мотуза быў пабудаваны новы касцёл, які мел плошчу каля 100 м2.

У 1935 годзе касцёл перастаў дзейнічаць і быў закрыты, а пазней аддадзены пад склад. Толькі вежы храма засталіся стаяць да нашых дзён. Рэстаурацыя святыні пачалася ў 1980-х гадах, а ў 1992 годзе касцёл аднавіў сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам айца Дамініканіна Януша Скенчака.

З гiсторыi парафii