У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да галоўнага свята краіны-Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія» Наталляй Карнічэнкай 29 чэрвеня 2022 арганізаваны і праведзены «Дзень вышыванкі». Праект накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай культуры моладзі і дарослых, захаванне нацыянальных традыцый.

З самай раніцы супрацоўнікі ўстановы акунуліся ў святочную атмасферу беларускага фальклору.

Арганізаваны круглы стол, у рамках якога Наталля Карнічэнка прадставіла работнікам старадаўнія ручнікі, вышыванкі, якія засталіся ад продкаў. Наталля паведала аб значэннях беларускіх арнаментаў, аб іх гісторыі, сімвалах і спосабах вышывання.

У кожнай краіны свае сімвалы. Вышыванка – адзін з важнейшых сімвалаў Беларусі. Гэта тое, чым кожны з нас можа ганарыцца, бо па вышыванцы можна вызначыць нацыянальнасць чалавека, адкуль ён родам. Нацыянальны узор прысутнічае і у дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны – Дзяржаўны сцяг. У аснове яго арнаменту ляжыць узор “узыходзячае сонца”. Вертыкальная арнаментальная паласа дзяржаунага сцяга Беларусі багатая на сімвалы, дабрабыт, багацце, працяг жыцця. Беларусь — першая ў свеце краіна, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента Дзяржаўнага сцяга.

Наталля Карнічэнка — старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

Беларускі нацыянальны арнамент з’яўляецца не проста ўпрыгожваннем убору — у ім кожны ўзор мае свой сэнс і сакральнае значэнне. Гэта асаблівы шыфр нашага народа, элементы якога сімвалізуюць прыгажосць і дабро, даюць надзею і сілы, звасабляюць любоў і павагу чалавека да роднай зямлі і сваіх продкаў.

У канцы свята журы падвяло вынікі фотаконкурсу «Мой родны кут, як ты мне мілы», які праходзіў ва ўстанове сярод работнікаў. Пераможцам былі ўручаны памятныя падарункі.

29 чэрвеня — Дзень вышыванкi